У першы дзень «Славянскага базару» перад Лукашэнкам «раптам» апынуліся дзеці з рыжскай акадэміі радыё і тэлебачання. Інтэрв’ю выклікала скандал у Латвіі, што вылілася ў вялікія перамены ў жыцці ўстановы. Яе закрываюць, кіраўніца плануе стварыць аналагічны праект у Беларусі, а сям’я Іллі Карозы, які задаваў пытанні, вырашыла ў Латвію не вяртацца.
Ім хутка далі беларускае грамадзянства і месца ў інтэрнаце. Самога падлетка без конкурсу залічылі ў кадэцкае вучылішча, у якасці выключэння. Астатнія дзеці пойдуць у школу і дзіцячы садок.
Іван Чайка