У студзені-жніўні 2022 г. аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 13 428,9 млн. рублёў, ці ў супастаўных цэнах 93,7% да ўзроўню студзеня-жніўня 2021 года, у тым ліку па відах эканамічнай дзейнасці: «Горназдабыўная прамысловасць »- 82,1%, «Апрацоўчая прамысловасць» - 92%, «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» - 100%, «Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» - 98,1%.
Аб валавым рэгіянальным прадукце інфармацыя наступная. Першая ацэнка валавога рэгіянальнага прадукта за студзень - жнівень 2022 г. змрочная. Аб'ём ВРП у бягучых цэнах склаў 10 448,6 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 97,3% да ўзроўню студзеня-жніўня 2021 года.
Падатковыя паступленні ў мясцовы бюджэт Віцебскай вобласці за студзень - жнівень павялічыліся ў дзеючых цэнах амаль на Br146 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года тэмп росту на ўзроўні 112,8 працэнта.
Алег Кунін