Мясцовым выканкамы і Саветы дэпутатаў мэтанакіравана навязваюць грамадству ўзоры патрыятызму не на прыкладзе подзвігу беларускага народа. Яны спецыяльна выпінаюць, у якасці прыкладаў для маладымі віцябчанмі «подзвігаў савецкіх герояў».
Ідэолагам, ідэйным натхняльнікам і «прывадным рамянём» прасоўвання мілітарызацыі свядомасці навучэнцаў школ і гімназій Віцебскага рэгіёна з'яўляецца кіраўнік абласной арганізацыі "Белая Русь", старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.
Так, 15 верасня ў Нікіціхінскай сярэдняй школе Шумілінскага раёна з удзелам Цярэнцьева была адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза Мікалая Ласкунова, імя якога носіць установа адукацыі. А 16 верасня, Уладзімір Уладзіміравіч, "узнагародзіў" СШ №23 Віцебска імем Алега Тувальскага - воіна-інтэрнацыяналіста і выпускніка школы, які загінуў у 1984 годзе ў каланіяльнай савецка-афганскай вайне.
Алег Кунін