Для дасягнення ўзгодненнага роста дабрабыту аршанцаў у канцы 2018 года кіраўнік беларускай дзяржавы выдаў Указ № 506 "Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці" і зацвердзіў пяцігадовую Праграму развіцця Аршанскага раёна на перыяд да 2023 года з агульным бюджэтаў амаль 1 млрд. долараў ЗША.
Зараз з грошай, прадугледжаных Праграмай мерапрыемстваў, патрачаныя ў памеры 2 млрд (т.б. 83% ад запланаваных 2,4 млрд.) рублёў. У тым ліку і бюджэтных сродкаў і ўласных сродкаў арганізацый і прадпрыемстваў. Фінансавыя сродкі растрачаныя, але з 353 мерапрыемстваў праграмы выканана толькі 138, г.зн. 40% ад запланаванага Праграмай.
Не вырашаны пытанні занятасці насельніцтва і заработнай платы. Вырасла датацыйнасць бюджэту Аршанскага раёна. Дадзеныя льготы не стымулявалі прытоку працоўнай сілы і стварэння новых прадпрыемстваў.
Вышэй адзначыныя лічбы сведчаць пра тое, што ёсць невыкананне даручэння кіраўніка дзяржавы па выхадзе Аршанскага раёна на тэмпы росту эканамічных паказчыкаў вышэй за сярэднеабласныя.
Дэмаграфія па-ранейшаму “хворая” кропка Аршанскага раёна.
Каля аднаго працэнта складае штогадовае зніжэнне насельніцтва. Усяго з 2017 па 2021 гады насельніцтва тут скарацілася на 6,8 тыс. чалавек або на 4,4%. З скарачэннем насельніцтва як такога назіраецца зніжэнне колькасці работнікаў, занятых у эканоміцы.
З 2017 па 2021 год скарачэнне па гэтай катэгорыі склала 3,3 тыс. чалавек, г.зн. раён страціў 5,2 працэнта занятых.
Сітуацыя заканамерная, калі прааналізаваць мясцовую сітуацыю з заработнай платай.
У першым паўгоддзі 2021 года паказчык намінальнай налічанай заработнай платы ў раёне склаў Br1056 або 93,1 працэнта ад абласнога ўзроўню аплаты працы.
У цэлым, не дасягнуты запланаваныя аб'ёмы прамысловай вытворчасці і экспарту тавараў. Так, на 11 з 14 прамысловых прадпрыемстваў не прагназуецца выкананне ў 2022 годзе шэрага даведзеных мэтавых паказчыкаў.
У той жа час устаноўлены праграмай тэмп росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў Аршанскім раёне не забяспечаны, што стала вынікам невыканання тэхналогіі вытворчасці сельгаспрадукцыі і незавяршэння рэалізацыі буйных інвестпраектаў.
У пачатку 2023 года пры ўдзеле кіраўніком дзяржавы запланавана правядзенне нарады, на якой будуць падведзены вынікі выканання Указа № 506. І цалкам верагодна, што за недасягненне названых у Праграме мэт і не выкананні канкрэтных задач, могуць быць пакараныя як чыноўнікі на месцах, так і кіраўнікі міністэрстваў прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, транспарту, архітэктуры і будаўніцтва, якія курыравалі выкананне Указа.
Алег Кунін