Статыстыка сведчыць аб тым, што атручэнні алкаголем не былі звязаны з якасцю спіртазмяшчальных напіткаў, а адносіліся толькі да перадазіроўкі. Звычайна смерць надыходзіць пасля ўжывання больш за 1 літра гарэлкі, выпітай за кароткі прамежак часу.
Неабходна адзначыць аб значным зніжэнні колькасці атручванняў метанолам, які, як правіла, з'яўляецца кампанентам кантрафактных шклоачышчальнікаў, куды дадаюць гэта атрутнае рэчыва нядобрасумленныя вытворцы. Для смяротнага зыходу дастаткова 30 грамаў метанолу ў чыстым выглядзе.
Улады не даюць статыстыку па фактах смерцяў ад ужывання і перадазаванні наркатычнымі рэчывамі. Хутчэй за ўсё сёлета ў Віцебскім рэгіёне выпадкаў «перадозу» не было зафіксавана. Апошні інцыдэнт адбыўся ў лютым 2019 года, калі два маладыя жыхары абласнога цэнтра загінулі з-за вострага атручэння метадонам, які яны напярэдадні набылі ў наркадылера з Расіі.
Віталь Кужух