Здавалася б, калі патрыятызм – гэта любоў да Радзімы, то і патрыятычнае выхаванне павінна было б накіроўваць юных віцяблян у рэчышча любові да сваёй краіны і свайго гораду. Аднак памочніца пракурора была запрошана з іншай мэтай. «Она рассказала детям о важности соблюдения законов и о сотрудниках, которые тщательно за этим следят», пішуць «Віцьбічы».
Ужо не ўпершыню ў віцебскіх дашкольных установах праводзяцца імпрэзы, мала прыдатныя для такой мэтавай аўдыторыі. Так, у пачатку траўня дзетсадаўцаў масава пераапранаюць ва ўзброеных «байцоў Чырвонай Арміі», выконваючы план па патрыятычным выхаванні праз святкаванне Дня Перамогі. Сёлета абвешчаны Год гістарычнай памяці, і на пракуратуру ўскладзены абавязак збірання доказаў генацыду супраць беларускага народу. Такім чынам, пракуроры сталі знакавымі асобамі ў ідэалагічнай плыні, іх сёлета запрашаюць у школы, сярэднія і спецыяльныя навучальныя ўстановы. У віцебскім садку-яслях №58 вырашылі «не адставаць» і запрасілі работніцу пракуратуры на сустрэчу з 5-6-гадовымі дзецьмі.
Жанна Жалейка