З пачатку года толькі ў Глыбоцкім раёне работнікам дарожнай міліцыі ўдалося выявіць 80 вадзіцеляў у стане алкагольнага ап'янення, 2 з іх - паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за аналагічнае правапарушэнне. За ўвесь 2021 год у больш як 600 нецвярозых вадзіцеляў выявілі і затрымалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў абласным цэнтры.
Статыстыкай таксама пацвярджаецца, што грамадзян, якія селі за руль нецвярозымі, не палохаюць ні вялікія штрафы, ні верагоднасць пазбавіцца права кіравання транспартным сродкам тэрмінам на 3 гады.
У дзяючым заканадаўстве прапісана, што кіраванне транспартным сродкам пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці ў выдыханым паветры ў канцэнтрацыі да 0,8 праміле - цягне накладанне штрафу ў памеры ста базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады.
Звыш 0,8 праміле - цягне накладанне штрафу ў памеры двухсот базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.
Паўторнае кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення таксама прадугледжвае павелічэнне тэрміну пазбаўлення правоў кіроўцы да 5 гадоў, або штраф да 1000 базавых велічынь, або папраўчыя работы на тэрмін да 2-х гадоў, або арышт на тэрмін да 6 месяцаў.
У выпадку ПДР, калі п'янства за рулём пацягне за сабой чыю-небудзь смерць або цяжкія траўмы, заканадаўцы прадугледзілі пакаранне вінаватага ў выглядзе збаўлення волі да 7 гадоў.
Алег Кунін