Як паведамляюць у Міністэрстве працы, мабільнае прыкладанне дазволіць у зручным для карыстальніка месцы і ў любы час атрымаць доступ да інфармацыі, якая змяшчаецца на яго індывідуальным асабовым рахунку. Гэта і дадзеныя сацыяльнага страхавання, і звесткі аб перыядах працоўнай дзейнасці і працадаўцах, у тым ліку перыядах выканання работ па грамадзянска-прававых дагаворах.
Як зазаначаюць у ведамстве, з 1 ліпеня 2019 года ў Фонд паступаюць пашыраныя звесткі аб працоўнай біяграфіі работніка, якія практычна ідэнтычныя інфармацыі, якая змяшчаецца ў працоўнай кніжцы: назва прафесіі рабочага/пасады служачага, назва структурнага падраздзялення, падстава звальнення ды інш. Гэтыя звесткі паступаюць у Фонд пры прыёме на працу або звальненні.
Таксама, паводле чыноўнікаў, прыкладанне дасць магчымасць кантраляваць працадаўцаў у частцы налічэння і выплаты абавязковых страхавых узносаў на пенсійнае і сацыяльнае страхаванне - памеры такіх узносаў і перыяды іх выплаты. Яны паступаюць у Фонд штоквартальна.
Працоўныя могуць даведацца ў прыкладанні і інфармацыю пра працягласць свайго страхавога стажу, які сфармаваны з 1 студзеня 2003 года.
Пры дасягненні пенсійнага ўзросту ў 2023 годзе (жанчыны - 58 гадоў, мужчыны - 63 гады) па новым законе страхавы стаж у Беларусі павінен складаць не менш за 19 гадоў, у 2024 - 19,5 гадоў, у 2025 - 20 гадоў.
Мабільнае прыкладанне Фонду даступна для запампоўкі на платформе Google Play. У далейшым, як паведамляе Мінпрацы, з'явіцца магчымасць для спампоўкі і на іншых пляцоўках.
Як паведамляюць у ведамстве, у перыяд з 1 па 28 лютага 2023 года будзе праводзіцца вывучэнне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў дадатку і ўсе пытанні і прапановы Фонд чакае па адрасе: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Інга Сташэўская