Яны пачаліся 14 лютага, дарэчы, відаць такім чынам улады вырашылі адзначыць Дзень закаханых, які сёлета рэжым Лукашэнкі вырашыў забараніць адзначаць у Беларусі. Скончацца стрэльбы 16 лютага. Як паведамляюць улады, яны праходзяць з 8.30 да 16.00 на вайсковым стрэльбішчы "Барок" на ўскрайку горада.
Улады звяртаюць увагу глыбачанаў, што ім забаронена знаходзіцца ў раёне правядзення стрэльбаў у мэтах бяспекі.
Раней на тым месцы праводзілі стрэльбы розныя сілавыя структуры горада, але не такі працяглы час, як зараз. І звычайна перакрываўся невялікі ўчастак лесу для гэтага, а людзей звычайна не папярэджвалі праз “раёнку”. Што цяпер за асаблівыя такія стрэльбы і хто ў іх удзельнічае, мясцовыя ўлады не паведамляюць, як і раённая газета “Веснік Глыбоччыны”.
Інга Сташэўская