Як піша “Дзвінская праўда”, у рамках прававога прыёму прайшоў дзень прававой асветы па тэме "Віды і парадак прадастаўлення працоўных адпачынкаў".
Галоўны прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Яшчанка расказала пра асаблівасці прадастаўлення працоўных адпачынкаў ва ўстановах адукацыі, а таксама звярнула ўвагу на прадастаўленне адпачынкаў педагогам дадатковай адукацыі.
У прававым прыёме браў удзел і пракурор Верхнядзвінскага раёна Віталь Тамашэвіч, які патлумачыў парадак звароту ў пракуратуру.
На прыём звярнуліся 4 чалавекі з пытаннямі аказання матэрыяльнай дапамогі ў выпадку смерці работніка, аб прафсаюзным уліку ветэранаў, аб памяншэнні кошту пуцёвак у санаторыі работнікам ды іншымі.
Віталь Гушча