Дадзеная працэдура з 2021 года стала ўсё часцей ініцыявацца міністрам юстыцыі, які, атрымаўшы нейкія матэрыялы (крыніца якіх часта не раскрываецца), узбуджае дысцыплінарную вытворчасць і адхіляе адваката ад выканання прафесійных абавязкаў (такое паўнамоцтва ён мае па Законе аб адвакатуры). Як правіла, у загадзе міністра здзяйсненне адвакатам дысцыплінарнай правіннасці ўжо канстатуецца як устаноўлены факт. Гэты загад накіроўваецца для разгляду ў тэрытарыяльную калегію.
Раней пытанні дысцыплінарнай адказнасці разглядала дысцыплінарная камісія калегіі. Дысцыплінарныя камісіі БРКА і тэрытарыяльных калегіі існавалі да лістапада 2021 года, аднак пасля ўступлення ў сілу змяненняў у Закон "Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці" іх функцыі перадаліся парадам тэрытарыяльных калегій і БРКА (артыкул 22 Закона). Яны ўпаўнаважаны разглядаць узбуджаныя дысцыплінарныя вытворчасці і ажыццяўляць кантроль за выкананнем адвакатамі тэрытарыяльнай калегіі адвакатаў заканадаўства аб адвакатуры, Правілаў прафесійнай этыкі адваката, статутаў калегій адвакатаў і адвакацкіх бюро, рашэнняў БРКА і тэрытарыяльнай калегій адвакатаў.
Майя Лужына