Як піша сайт мёрскай раёнкі, там ён сустрэўся з калектывам мясакамбіната, дзе акцэнтаваў увагу на пытаннях экалагічнай і біялагічнай бяспекі. Міністр зазначыў, што павышаецца ўзровень экалагічнай культуры сярод насельніцтва. Да нацыянальных інтарэсаў у гэтай сферы адносяцца захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя для жыццядзейнасці насельніцтва, пераадоленне негатыўных наступстваў радыеактыўнага забруджвання і рацыянальнае выкарыстанне прыродна-рэсурснага патэнцыялу, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці.
Але ж, канешне, пытанне размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі ён не кранаў. А гэта вялікая пагроза і небяспека.
Што тычыцца сельскай гаспадаркі, то тут Ігар Брыло падкрэсліў, што 2022-ы быў быццам рэкордным для гэтай галіны. Па словах міністра, экспарт прадукцыі АПК дасягнуў 8,3 мільярда даляраў ва ўмовах санкцый. Ён сказаў, што сёлета трэба рабіць стаўку на сельскую гаспадарку. Анамальная спякота патрабуе ад кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў мабілізаванасці. Па максімуме трэба нарыхтоўваць корм і рэальна ацэньваць свае сілы.
- Сельская гаспадарка з гонарам выйдзе з гэтай сітуацыі, каб перапрацоўчыя прадпрыемствы былі загружаныя. Магчыма, давядзецца пераразмяркоўваць корм на ўзроўні вобласці. Галоўнае - захоўваць аптымізм, - сказаў міністр.
Такім чынам Ігар Брыло завуалявана прызнаў праблемы з кормаў на сельгаспрадпрыемствах. А адным аптымізмам, як вядома, сыты не будзеш.
Алена Лугавая