Чацвер, 20 Ліпень 2023

У Паставах змяніліся рысы горада. Некалькі сельсаветаў аб’ядналі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У адміністрацыйна-тэрытарыяльны лад Пастаўскага раёна ўнесены змяненні рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 21 чэрвеня 2023 года.

Улады аб'ядналі Волкаўскі і Дунілавіцкі сельсаветы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку - Дунілавіцкі сельсавет Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, уключыўшы ў склад Дунілавіцкага сельсавета Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці зямельныя ўчасткі Волкаўскага сельсавета.

Таксама аб'ядналі Курапольскі і Ярэўскі сельсаветы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку - Курапольскі сельсавет Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, уключыўшы ў склад Курапольскага сельсавета Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці зямельныя ўчасткі Ярэўскага сельсавета Пастаўскага раёна.

3годна рашэння, змененыя і  межы горада Паставы, Юнькоўскага і Курапольскага сельсаветаў.

У рысу горада Паставы ўключылі зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 24,2774 гектара з выключэннем іх са складу Юнькоўскага сельсавета Пастаўскага раёна. Таксама ўключылі ў рысу Паставаў і  зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 221,0361 гектара з выключэннем іх са складу Курапольскага сельсавета Пастаўскага раёна.

І адбылася зваротная тэндэнцыя, але з меншым выключэннем зямель -  у склад Юнькоўскага сельсавета Пастаўскага раёна ўвайшлі зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 13,6994 гектара з выключэннем гэтых зямельных участкаў з рысы горада Паставы.

У склад Курапольскага сельсавета Пастаўскага раёна ўключылі зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 6,9382 гектара з выключэннем гэтых зямельных участкаў з рысы горада Паставы.

Дадзенае рашэнне ўжо набыло моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Кірыл Рогаў