Лілія Іўчанка адносіць сябе да той катэгорыі грамадзян, якія «хотят спокойно жить, работать, создавать семьи, растить детей». Аьапіраючыся на выказванні расейскіх карыстальнікаў інтэрнэту (мабыць, сказваецца няведанне замежных моваў), журналістка сцвярджае, што ў заходняй «массовой культуре не дают слово, не вставляют в фильмы пламенные речи о том, как важно для выживания человечества строить здоровые отношения и сохранять традиционные ценности». І робіць з гэтага выснову, што «у людей с обычной ориентацией нет права пропагандировать свои взгляды».
З чаго раптам спадарыня Іўчанка стала перажываць за замежную маскультуру. Прынамсі, у Віцебску, дзе яна жыве, прапагандаваць традыцыйныя каштоўнасці ніхто не забараняе – прыкладам могуць быць артыкулы самой аўтаркі...
Відавочна, што мэта артыкула простая, і справа не ў тым, што журналістку хвалюе «рабурэнне традыцыйнага парадку і памкненне прымусіць сумнявацца ў прыналежнасці да мужчынскага або жаночага полу». Артыкул напісаны з банальнай прычыны: адна з задачаў сучаснай дзяржаўнай ідэалогіі – гэта ачарненне Захаду і прапаганда ўсяго расейскага.
Таму Лілія Іўчанка не бянтэжыцца цытаваць выказванне неназванага расейскага карыстальніка, у якім відавочна парушаюцца этычныя і прававыя нормы: «в кино слишком много черных и геев, раньше я хорошо относился к ним, а теперь, благодаря таким фильмам и сериалам, стал расистом и гомофобом». Падобна, журналістка віцебскай дзяржгазеты лічыць гэткія сентэнцыі ўзорам для пераймання ў Беларусі.
Ірына Янкавіцкая