Панядзелак, 13 Красавік 2015

Падатковая канфіскавала ў віцебскага прадпрыемства тавары без дакумэнтаў на 640 мільёнаў рублёў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Падатковая канфіскавала ў аднаго зь віцебскіх прадпрыемстваў дробнага бізнэсу тавар, які рэалізоўваўся без дакумэнтаў, на суму звыш 640 мільёнаў рублёў, паведамілі ў ІМПЗ па Віцебскай вобласьці.

 

Інспэкцыя МПЗ па Чыгуначным раёне Віцебску правяла ў дачыненьні да гандлёвага прадпрыемства “ГД” пазаплянавую тэматычную апэратыўную праверку з мэтай спыненьня абароту тавараў, што рэалізуюцца арганізацыяй без дакумэнтаў. Было выяўлена, што ў гандлёвым аб’екце ТАА “ГД” дапушчаны продаж набораў посуду, фільтраў ачысткі вады і паветра, камплектуючых да іх на агульную суму 640,5 мільёну рублёў без наяўнасьці дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць водпуск тавараў для рэалізацыі.

Па выніках праверкі ўсе тавары, што рэалізоўваліся з парушэньнем заканадаўства, выручка ад іх рэалізацыі за пэрыяд з 19 студзеня па 5 сакавіка ў суме 45,6 мільёну рублёў арыштаваныя і канфіскаваныя. Апроч таго, эканамічны суд Віцебскай вобласьці прыцягнуў ТАА “ГД” да адміністрацыйнай адказнасьці паводле ч. 4 арт. 12.17 КаАП Беларусі ў выглядзе штрафу ў суме 1,8 мільёну рублёў з канфіскацыяй тавараў і выручкі.