Так, аператыўнікі падраздзяленняў па процідзеянні кіберзлачыннасці Віцебшчыны спынілі дзейнасць 30-гадовага замежніка, жыхара Наваполацка, які займаўся незаконным абаротам крыптавалюты.
Устаноўлена, што фігурант на працягу васьмі месяцаў у якасці пасрэдніка гандляваў ёю на спецыялізаваных біржах. Такім чынам абналічваліся і канвертаваліся ў тым ліку выкрадзеныя ў беларускіх грамадзян грашовыя сродкі. Нелегальнае абарачэнне перавысіла 1,77 мільёна рублёў.
Таксама да адказнасці прыцягнуты 25-гадовы іншаземец, выпускнік віцебскай ВНУ і 22-гадовы беспрацоўны мінчанін. Праз іх крыпта кашалькі прайшло больш за два мільёны рублёў.
Тым часам, жыхар абласнога цэнтра на працягу паўгода ажыццяўляў у інтэрнэце прадпрымальніцкую дзейнасць па аказанні садзейнічання іншым асобам у здзяйсненні і выкананні здзелак (аперацый) з токенамі. Ён, на гандлёвай крыпта валютнай платформе "Binance" здзяйсняў абменныя аперацыі токенаў на іншыя токены, а таксама набыццё і адчужэнне токенаў за беларускія рублі.
Прадпрымальніцкая дзейнасць віцябляніна была выяўлена інспекцыяй МПЗ па Віцебскай вобласці сумесна з супрацоўнікамі міліцыі. У дадзеным выпадку пастановай эканамічнага суда Віцебскай вобласці парушальнік аштрафаваны ў памеры 1480 рублёў з канфіскацыяй 10% прыбытку, атрыманага ад забароненай дзейнасці, што склала 25 тысяч рублёў.
Раман Кузьмін