Чацвер, 03 Жнівень 2023

Праваабаронцы каментуюць сітуацыя з масавымі ператрусамі на Віцебшчыне

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Вядома каля дзясятка выпадкаў, якія адбыліся ў розных рэгіёнах за апошнія два дні. Праваабаронцы адзначаюць, што тым, да каго прыйшлі з ператрусам, сілавікі не даюць у рукі пастановаў, толькі зачытваюць іх уголас. Агучваюцца самыя розныя падазрэнні ў крымінальных справах – ад вырабу парнаграфічных матэрыялаў да ўдзелу ў экстрэмісцкіх фарміраваннях, аднак адзінае, што цікавіць няпрошаных гасцей – гэта тэлефоны гаспадароў.

Былі інцыдэнты, калі ў кватэрах выбівалі дзверы ў адсутнасць насельнікаў. Як правіла, з жытла нічога не забіралі, а гаспадароў везлі на допыт у КДБ, папрасіўшы ўзяць з сабой тэлефоны. Там іх уважліва аглядалі, распытваючы пра асобныя кантакты, у тым ліку тыя, з кім ужо даўно не падтрымлівалі сувязь.

Пра што яшчэ ішла гаворка ў КДБ, застаецца сакрэтам, бо з людзей бяруць падпіску аб неразгалошванні таямніцы следства. У некаторых выпадках пасля гутаркі апытаным не дазвалялі прачытаць пратакол, -- толькі паказвалі, дзе трэба яго падпісаць.

Адна з версіяў падзей, якую выказваюць праваабаронцы, - гэта застрашванне жыхароў Віцебшчыны напярэдадні чарговых угодкаў пратэстных жнівеньскіх падзеяў.

Ганна Кротава