Усяго ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі навучаецца 116 700 чалавек, з іх у пачатковых – 0.1, базавых – 4.7 і сярэдніх - 111 тысяч вучняў.
Гімназіі наведваюць 17.3 тысячы вучняў, кадэцкія вучэльні – 0.5, ліцэі – 0.2, установы спецыяльнай адукацыі і спецыяльных класаў – 0.8 тысяч чалавек.
Сярод усіх навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі большую частку складаюць хлопчыкі - 51 %, адпаведна дзяўчынак там навучаецца 49% ад агульнай колькасці вучняў.
Па дадзеных міністэрства адукацыі, у 2022 годзе агульную базавую адукацыю атрымалі 10.7 тысяч чалавек, сярэднюю – 5.2 тысячы. З іх залатым медалём узнагароджаныя 533 выпускнікі.
Ва ўстановах сярэдняй адукацыі працуе 11.9 тысяч настаўнікаў, на аднаго настаўніка ў сярэднім даводзіцца 10 вучняў. У горадзе – 12, у сельскай мясцовасці – 5.
У Віцебскай вобласці працуе 28 Цэнтраў дадатковай адукацыі, у іх існуе 3075 аб’яднанняў па інтарэсах. Наведвае цэнтры дадатковай адукацыі ўсяго 34.5 тысячы вучняў. Больш за ўсё на Віцебшчыне мастацкіх аб’яднанняў, іх налічваецца 1559, навучаецца там 16.9 чалавек. Фізкультурна-спартовых – 292 аб’яднанні, наведвае іх 3.6 тысячы вучняў. Экалагічна-біялагічных – 242, навучэнцаў там налічваецца 2.5 тысячы. Турыстычна-краязнаўчых – 158 і 1.9 тысячы вучняў адпаведна. Іншых аб’яднанняў дадатковай адукацыі ў вобласці 594, і іх наведвае 6.7 тысяч чалавек.
Руслан Малікаў