Пятніца, 08 Верасень 2023

Дэпутата Шаркаўшчыны павялічылі падатак на нерухомасць

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

За паўгода да правядзення выбараў дэпутаты Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў рашэннем ад 29 чэрвеня аднагалосна вырашылі павялічыць стаўкі падатку на нерухомую маёмасць і на незавершанае будаўніцтва для жыхароў горада і раёна і пры гэтым значна зніжылі падатак для арганізацый, якія працуюць у сферы ЖКГ. На гэты вельмі непапулярны крок сярод выбаршчыкаў зроблены для таго, каб да канца года папоўніць даходы раённага бюджэту.

Раней для ўсіх жыхароў раёна стаўка не была дыферэнцыраванай, зараз дэпутаты вырашылі гэтую практыку спагнання падатку змяніць. У бягучым годзе для фізічных асоб па аб'ектах падаткаабкладання, размешчаных на тэрыторыі г. п. Шаркаўшчына, стаўка падатка павялічана ў 1,7 раза, а ў сельскіх населеных пунктах яна будзе павялічана толькі ў 1,5 раза.

Для прадпрыемстваў і ўстаноў, г.зн. юрыдычных асоб стаўка будзе павялічана ўдвая.

Аднак мясцовы заканадавец вырашыў паменшыць у бягучым годзе ў 1, 6 разы стаўкі падатку на нерухомасць для арганізацый, якія эксплуатуюць жылфонд і прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва і за гэтыя паслугі атрымліваюць дзяржаўныя субсідыі.

Лера Грушыліна