Цяпер Глыбоцкі міжрай аддзел уключае ў сябе чатыры раёны, яго юрысдыкцыя распаўсюджваецца на Глыбоцкі, Шаркаўшчыцкі, Ушацкі і Докшыцкі раёны. У ім працуюць 21 супрацоўнік, з якіх 9 судовых выканаўцаў.
Улады не пашкадавалі грошай для гэтай "сілавой" структуры. Новы офіс мае агульную плошчу больш за 1000 м. кв., таксама аддзел аснашчаны новай мэбляй, аргтэхнікай, камп'ютарамі з доступам у розныя базы даных.
Акрамя таго, тут размясціліся архіў, канцылярыя, гараж на чатыры службовых аўтамабіляў і іншыя памяшканні. Будынак пабудаваны з улікам патрабаванняў безбар'ернага асяроддзя, абсталяваны супрацьпажарнай, ахоўнай і трывожнай сігналізацыяй, сістэмай відэаназірання. У зале пасяджэнняў устаноўлена сістэма відэаканферэнцсувязі.
Гэта ўжо другі міжраённы аддзел прымусовага выкананьня, пасьля Полацкага.
Анатоль Жолудзеў