З пачатку верасня 40 беларускіх дзяўчынак і хлопчыкаў, якія запісаліся на вучобу ў "кікоінскія" класы, пачалі вывучаць не толькі базавыя прадметы, але і праграмы прыродазнаўчых і матэматычных дысцыплін. Заняткі праводзяць педагогі самой гімназіі, а таксама выкладчыкі расійскай і мясцовай ВНУ ў рэжыме анлайн.
Даведачна. Ісаак Канстанцінавіч (Кушалевіч) Кікоін, у гонар якога названы класы, - выдатны вучоны-фізік і акадэмік. Ён быў сярод першых фізікаў, якія пачалі ў 1943 годзе работу па развіццю атамнай навукі і тэхнікі. Чвэрць стагоддзя, з 1916 года, Кікоіны жылі ў Пскоўскай вобласці.
Зоя Мішына