“Бясьпека мяжы – справа ня толькі людзей у пагонах. Неабходна ўсьвядоміць, што, беручы ўдзел у ахове мяжы, кожны грамадзянін абараняе, у першую чаргу, свае інтарэсы, права на жыцьцё і здароўе. Калі прапусьціць парушальніка празь мяжу і прамаўчаць пра гэта, можна падвергнуць небясьпецы сябе, свае сем’і. Таму тэзіс “Дзяржаўную мяжу ахоўвае ўвесь народ” павінен быць напоўнены канкрэтным зьместам”, – растлумачыў Леанід Мальцаў.
Пра неабходнасьць актывізацыі працы ўсіх суб’ектаў памежнай бясьпекі з насельніцтвам прымежных раёнаў казалася ня раз на рэспубліканскім узроўні. Але па-ранейшаму ў працы мясцовых органаў улады праглядаецца фармалізм і безыніцыятыўнасьць. У прыватнасьці, Леанід Мальцаў адзначыў павярхоўны падыход да функцыянаваньня добраахвотных дружын.
У цяперашні час у прымежных раёнах Віцебскай вобласьці дзейнічае 21 грамадзкае фармаваньне агульнай колькасьцю 199 чалавек. У 2014 годзе імі было выстаўлена больш за 2 тысячы нарадаў. “На паперы ўсё прыгожа. Але насамрэч не заўсёды так. Перад паседжаньнем мы праверылі шэраг сваіх падразьдзяленьняў. Вынікі праверкі сьведчаць, што ініцыятыва з боку кіраўніцтва раёнаў у аказаньні дапамогі па ахове мяжы мясцовым насельніцтвам, на жаль, слабая. Праца абмяжоўваецца заахвочваньнем дружыньнікаў і памежнікаў”, – адзначыў кіраўнік ведамства.
На паседжаньні абласной камісіі таксама прысутнічалі намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Аляксандар Дубаў, дарадца генэральнага пракурора Беларусі Аляксандар Драніца, кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкаму, прадстаўнікі сілавых ведамстваў рэгіёну, а таксама – у рэжыме відэаканфэрэнцсувязі – кіраўніцтвы прымежных раёнаў.
Крыніца: БелТА