Устаноўлены разыходжанні штодзённага меню з прыкладным двухтыднёвым рацыёнам харчавання. На сняданак для навучэнцаў замест тварожна-яблычнага пудынгу была прыгатавана каша пшанічная з адварнымі сасіскамі, у абед - суп аматарскі, гняздзечкі са свініны з гароднінай з бульбяным пюрэ былі замененыя на суп са свежай капусты і аладкі бульбяныя з мясам.
У адной са школ адбылася затрымка абеду для дзяцей 11 - 17 гадоў на 2 гадзіны і для дзяцей 6 -10 гадоў - больш чым на 1 гадзіну. У сувязі з аслабленым кантролем з боку бракаражнай камісіі за паўнатой закладкі прадуктаў дапушчаны лішкі прадуктаў і порцый гатовых страў. Значныя адходы асобных страў пасля абедаў.
Паводле дзяржкантролю, не забяспечана выкананне патрабаванняў санітарных норм і правіл: кухар харчаблока не мела медыцынскай даведкі аб стане здароўя; у асобных работнікаў кухні адсутнічалі галаўныя ўборы; рукамыйніцы для мыцця рук не былі ўкамплектаваныя ручнікамі разавага карыстання; адсутнічала неабходная маркіроўка на посудзе і інвентары; сталовы і кухонны посуд, які выкарыстоўваўся, мелі сколы, пашкоджанні пакрыцця; складскія памяшканні для захоўвання гародніны не былі абсталяваныя тэрмометрамі для кантролю тэмпературнага рэжыму; на складзе гатовай прадукцыі захоўваліся дрожджы са скончаным тэрмінам прыдатнасці, а таксама паста таматная з бачнымі прыкметамі псуты (мелася цвіль, уздуцце слоікі).
Школам я рэкамендацыі па ўстараненні выяўленых парушэнняў і недахопаў.
Як паведамляе Полацкі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю, кантрольныя мерапрыемствы па гэтым пытанні будуць працягнутыя.
Ягор Кручынін