Нядзеля, 05 Лістапад 2023

У Шаркаўшчыне пампезна адкрылі аўтазаправачную станцыю, стужку пераразалі аж 7 чыноўнікаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

На адкрыццё МАЗС № 25 ад РУП "Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт" сагналі школьнікаў, работнікаў райвыканкама, культуры, адукацыі ды іншых устаноў і прадпрыемстваў гарадскога пасёлка.

У адкрыцці прынялі ўдзел і чыноўнікі з вобласці - старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, памочнік Лукашэнкі - інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло і старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Ламака.

На тэрыторыі аўтазаправачнай станцыі адкрыўся і шматфункцыянальны комплекс з гандлёвай залай і кафэтэрыем у карпаратыўным стылі, які, што добра, мае назву па-беларуску "Заўжды ЦікаVа". Там аўтамабілістам і пасажырам прапануюць  падсілкавацца, адпачыць і выпіць смачную каву.

Аўтамабілістам таксама прадстаўляюць такія паслугі, як пыласос, пост падпампоўкі шын, гасцявая паркоўка для легкавых аўтамабіляў і вялікагрузаў.

Зінаіда Проклава