Паводле ўладаў, за студзень-верасень 2023 года ў раёне было праведзена 30 пасяджэнняў камісій па садзейнічанні занятасці, у тым ліку 4 выязных (у Більдзюгскі, Германавіцкі, Лужкоўскі і Радзюкоўскі сельсаветы), 12 пазачарговых.
На пасяджэнні камісій было запрошана 212 чалавек, не занятых у эканоміцы, з іх 5 чалавек, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, завяршылі лячэнне ў лячэбна-працоўных прафілакторыях, якія стаяць на ўліку ў аддзеле ўнутраных спраў.
За 9 месяцаў 2023 года ў камісію па садзейнічанні занятасці звярнуліся 74 чалавекі, з іх па пытанні працаўладкавання – 26 чалавек, прадастаўленні дакументаў, якія пацвярджаюць занятасць, 48 чалавек.
Камісіяй па садзейнічанні занятасці выдадзены накіраванне да наймальнікаў для працаўладкавання 7 чалавекам, у тым ліку 1 грамадзяніну, які вядзе асацыяльны лад жыцця, 12 было рэкамендавана звярнуцца ў службу занятасці для аказання садзейнічання ў працаўладкаванні. Працаўладкавана па гэтых напрамках 2 чалавекі, звярнулася ў службу занятасці для садзейнічання ў працаўладкаванні 11 чалавек, з іх 8 былі зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных, 3 - у якасці тых, хто звярнуўся па садзейнічанне ў працаўладкаванні. Працаўладкавана па накіраванні службы занятасці 4 чалавекі, з іх 2 беспрацоўныя.
Як бачна, людзям складана працаўладкавацца ў Шаркаўшчыне, нават праз камісіі. Чым яны толькі займаюцца, гэта зборам інфармацыі пра людзей, якія не працуюць, ды праводзяць у асноўным кансультацыі. Вось і шаркоўшчынская камісія рапартуе, што за бягучы перыяд 2023 года аказана інфармацыйна-кансультацыйнае садзейнічанне 481 грамадзяніну.
І адносна двух працаздольных грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, прынята рашэнне аб неабходнасці накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый.
Па выніках сваёй работы з базай даных за студзень - верасень 2023 года шаркаўшчынская камісія па садзейнічанні занятасці насельніцтва адносна 235 грамадзян прыняла наступныя рашэнні:
- Аб аднясенні грамадзян да занятых у эканоміцы – 233;
- аб прызнанні грамадзян, якія не адносяцца да катэгорыі працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы – 2.
За студзень — верасень 2023 года прыняты 3 рашэнні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта па рэалізацыі так званага Дэкрэта № 3, якім зацверджаны спісы працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, аплачваюць паслугі, што вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, па гарачым водазабеспячэнні, цеплазабеспячэнні і газазабеспячэнні пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў.
Таксама за справаздачны перыяд 2023 года было прынята 9 рашэнняў Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта па зацвярджэнні спісаў працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія выехалі за межы Беларусі на тэрмін звыш 30 дзён запар, аплачваць паслугі, якія вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, па цэнах (тарыфам), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.
Фёдар Луневіч