Тэлефонныя махляры яшчэ некалькі разоў звязваліся з уладальнікам рахункаў, пераконвалі, што не вераць у ягоную датычнасць да пераводаў, але ім трэба сабраць доказы. Спачатку мужчыну загадалі ўсталяваць праграму для выдаленага кіравання яго смартфонам. Пасля папрасілі даслаць здымак ягонага твару побач з і побач з раскрытым пашпартам, што ён і зрабіў. Так зламыснікі завалодалі ўсімі неабходнымі персанальнымі дадзенымі, і імгненна спустошылі ўсе грашовыя запасы - у выніку жыхар Віцебска страціў 23 600 беларускіх рублёў.
Гэтую гісторыю распавёў газеце «Витьбичи» начальнік аддзела па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Першамайскага РАУС Мікалай Грыгор'еў.
Што найбольш у ёй уражвае – гэта прававая непісьменнасць беларускіх грамадзян, якія вераць у існаванне ўсюдыісных «спецслужбаў». Віцябляніну і ў галаву не прыйшло спытаць, з кім ен размаўляе, папрасіць зваротны кантакт, удакладніць, з якога менавіта рахунку нібыта быў адпраўлены перавод, хто распачаў супраць яго крымінальную справу і гэтак далей. Замест таго, каб патэлефанаваць у міліцыю або звярнуцца ў следчы камітэт, каб спраўдзіць інфармацыю, ен пачаў выконваць дзеянні невядомых. Мабыць, адыграла ролю і тое, што падтрымка Ўкраіны з кропкі гледжання беларускай дзяржаўнай ідэалогіі лічыцца заганай, і ў чалавека нават не ўзнікла падазрэнняў наконт таго, што гэта можа лічыцца «здрадай Радзіме».
Юрый Раманоўскі