Прыкладам, старшыня раённага аддзялення «Белай Русі» паведамляе, што «партийцы организовали шефство над ветеранами Великой Отечественной войны, бывшими узниками фашистских концлагерей». Але чамусьці гэтую задачу яны выконваюць не самастойна, а з дапамогай прадпрыемства «Віцебскводаканал» і раённым аддзяленнем Беларускага Чырвонага Крыжа. Затое цяпер зразумела, адкуль у прадстаўнікоў партыі ўзяліся сродкі каб сабраць „харчовыя наборы для былых вязняў фашызму.
«Сотрудничаем и с общественным объединением «Патриоты Беларуси», которое запланировало благоустройство воинского захоронения в деревне Рудаки, в Новкинском сельсовете. Оно имеет статус историко-культурной ценности Республики Беларусь. Этот мемориал будет полностью реконструирован», -- абяцае чытачам газеты Дзяніс Жаваранкаў. Калі наяўных дасягненняў няма, то можна пахваліцца перспектыўнымі, відавочна, лічыць кіраўнік раённай структуры.
Абяцанне правесці акцыю «Добро излечит душу» супольна з раённай арнанізацыяй ветэранаў – з той самай серыі. Як і планы падрыхтаваць навагоднія падарункі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. З гэтай задачай «Белая Русь» таксама таксама не спраўляецца самастойна: «спонсорами выступят неравнодушные представители бизнеса и предприятия района». А ўжо ж навагодні ранішнік Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці дакладна здолее падрыхтаваць без партыйнага ўдзелу – прадстаўнікі «Белай Русі» проста прыйдуць на імпрэзу, каб «засведчыць прысутнасць».
Адзінай рэальнай справай, пра якую рапартуе раённае аддзяленне, можна лічыць хіба што расчыстку снега «во дворах тех, кто не может сам это сделать: одиноко проживающих, престарелых супругов, людей с инвалидностью», а «также на территории воинских мемориалов». Аднак каб выйсці на ліквідацыю снегавых заносаў, не абавязкова мець партыйны білет – гэта паказалі шматлікія прыклады добраахвотнікаў, якія ўжо не разлічваюць на добрасумленную працу камунальных службаў... Але і тут застаюцца сумневы, ці ўзяў хоць нехта пертыйцаў у рукі шуфель, бо яны займаліся тым, што «координировали деятельность «антиснежных» молодежных бригад».
Марына Дарава