Чацвер, 04 Студзень 2024

У Віцебскай вобласці захоўваецца напружанасць з працоўнай занятасцю

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

У эканоміцы Віцебскай вобласці ў лістападзе 2023 года было занята 457,3 тыс. чалавек. На пачатку бягучага года гэты паказчык складаў 465, 8 тысяч. Змяншэнне тых, хто працуе ў рэгіёне, за адзінаццаць месяцаў склала 8,5 тыс., а за ўвесь 2022 год колькасць занятых зменшылася на 8,6 тыс. работнікаў. І ў першыню  ўлады прызналі, што кожны трэці раён Віцебшчыны адчувае праблему на рынку працы.

Сапраўды, паўночна-усходняя вобласць Беларусі, стала лідэрам па колькасці раёнаў з напружанай сітуацыяй на рынку працы ў 2023 годзе. Восем адміністрацыйных адзінак ужо маюць адметныя эканамічныя праблемы з-за адсутнасццю кваліфікаваных работнікаў, і гэта: Бешанковіцкі, Верхнядзвінскі, Пастаўскі, Расонскі, Сенненскі, Ушацкі, Чашніцкі і Шумілінскі раёны.

Калі гэты паказчык параўноўваць з Магілёўскай вобласцю, то ў ёй такіх раёнаў 7. У астатніх абласцях колькасць праблемных адміністрацыйных тэрыторыяў вагаецца ад аднаго да чатырох.

Канстанцін Шчукін