Панядзелак, 22 Студзень 2024

У Талачынскім раёне ў 2023 годзе нарадзілася на 28 дзяцей менш, чым год таму

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

За 12 месяцаў мінулага года ў раёне зарэгістравана 137 нованароджаных дзяцей, а годам раней у раёне нарадзілася 165 дзяцей. Г.зн. назіраецца адмоўная дынаміка ў раёне 17% па колькасці дзяцей, якія з'явіліся на свет. Такім чынам на Талачыншчыне фарміруецца «дэмаграфічная яма», якая праз 20-25 гадоў будзе адмоўна ўплываць на мясцовую эканоміку і сацыяльную структуру мясцовай супольнасці.

Па статыстыцы ў 2023 годзе ў раёне нарадзілася 67 хлопчыкаў і 70 дзяўчынак. Другі год запар захоўваецца перавага колькасці зарэгістраваных нованароджаных дзяўчынак над хлопчыкамі. Сярэдні ўзрост бацькоў нованароджаных склаў: 27 гадоў у маці, 31 год у бацькоў.

40% нованароджаных сталі першынцамі -56 дзяцей, 30% - другімі ў сям'і (42 дзіцяці). На 26 павялічылася колькасць шматдзетных маці, столькі ў мінулым годзе з'явілася трэціх па ліку малышоў. 11% зарэгістраваных нованароджаных папоўнілі шматдзетныя сем'і: у шасці малыш стаў чацвёртым, у пяці - пятым, у двух - шостым.

Летась створаны 123 новыя сем'і, што на 4 больш, чым у 2022-м.

Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб у жанчын склаў 33 гады, у мужчын — 35. Часцей за сталі рэгістраваць шлюбы людзі ва ўзросце старэйшыя за 31 год, у тым ліку пенсіянеры. Сярод маладых максімальны ўзрост уступлення ў шлюб у нявест быў 68 гадоў, а ў  жаніхоў - 66.

Ягор Куніца