Сапраўды, у Браславе на вул. Някрасава і на скрыжаванні вул. Набярэжнай і зав. Турыстычнага некалькі апошніх гадоў дарогі знаходзіцца ў вельмі непрыдатным эксплуатацыйным стане, які не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Дарожнае пакрыццё ў паказаных месцах утрымоўвае множныя дэфекты ў выглядзе выбоін і глыбокіх ям.
Як следства - на вуліцах разліта вялікая колькасць лужын, перамяшчацца на аўтамабілі па іх магчыма на самай мінімальнай хуткасці, а з-за адсутнасці пешаходных дарожак па вуліцах даводзіцца хадзіць выключна ў гумавых ботах.
У сваім пасланні да ўладаў актывісты нагадалі чыноўнікам аб тым, што згодна з патрабаваннямі эксплуатацыі дарог тэрмін устаранення дэфектаў складае не больш за 6 сутак, а таксама і аб тым, што «бягучы стан дарожнага пакрыцця шэрагу браслаўскіх вуліц не адпавядаюць патрабаванням СТБ 1291-2016.»
Таму каб палепшыць асяроддзе пражывання браслаўскія актывісты просяць мясцовыя ўлады ўхіліць дэфекты і аднавіць дарожнае пакрыццё ў іх горадзе.
Дзмітрый Драздоў