Пятніца, 29 Сакавік 2024

СШ№1 просіць для музея «піянерскія атрыбуты 1940-90 гадоў» для «захавання традыцыйнай культуры»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

У газеце «Полацкі веснік» надрукавалі аб'яву ад імя дырэктара сярэдняй школы №1 П.Ястрэмскага. У ёй гаворыцца пра тое, што «музейныя пакоі піянерскага і камсамольскага руху запрашаюць далучыцца да акцыі, мэтай якой з'яўляюцца захаванне традыцыйнай культуры і выхаванне юнага пакалення». Можна было б падумаць, што стваральнікі «музейных пакояў» хочуць заховаць традыцыйную культуру свайго народу і просяць падзяліцца, да прыкладу, этнаграфічнымі экспанатамі». Аднак зусім не тыя экспанаты маюцца на ўвазе.

Аказваецца, у школе «з удзячнасцю прымуць «піянерскія атрыбуты 1940-90 гадоў, фотаздымкі, форму, гальштукі» і прадметы тагачаснага побыту, «звязаныя з дзяцінствам». Паводле дырэктара школы, традыцыйная культура ў старажытным Полацку бярэ пачатак за савецкім часам у сярэдзіне 20-га стагоддзя...

Паводле інфармацыі на сайце навучальнай установы, у 1990 г. у СШ№1 быў створаны музей «История города - история школы». Ен быў прысвечаны гісторыі адукацыі ў рэгіёне, лёсам выбітных настаўнікаў і рознабаковай выхаваўчай дзейнасці, якая праводзілася з вучнямі. Цяпер школа, падобна, памяняла прыярытэты.

Віктар Скокаў