Так, у трох крамах у продажы знаходзіліся 32 найменні тавараў (каўбасныя і кандытарскія вырабы, хлябцы, рыбныя кансервы, тварог, сыр плаўлены, алей сланечнікавы, крупы, прыправы, субпрадукты мясныя) са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці ад 3 дзён да 7,5 месяцаў на суму больш за 490 беларускіх рублёў. Па патрабаванні кантралёраў названыя тавары былі знятыя з продажу.
Як паведамляе Полацкі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю, па выніках кантрольных мерапрыемстваў прынятыя меры па ўстаноўцы ў гандлёвых аб'ектах кантрольных вагаў для самастойнай праверкі пакупнікамі колькасці набытых тавараў, забяспечана наяўнасць цэннікаў з указаннем назвы, гатунку, колькасці, цаны за адзінку тавару, краіны паходжання, а на расфасаваныя і спакаваныя ў спажывецкую ўпакоўку - неабходнай для пакупнікоў інфармацыі аб вытворцы, даце вырабу, тэрмінах прыдатнасці, колькасці і масе тавару, кошце за 1 кілаграм, кошце адвесу, даце фасавання.
Для ўзмацнення кантролю і прыняцця мер па выключэнні фактаў невыканання даручэнняў, якія датычацца гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, камітэт па традыцыі праінфармаваў мясцовыя органы ўлады.
Алег Лук’янаў