Субота, 13 Красавік 2024

Футбольныя палі, звалка, дамы. Дзяржкантроль у Віцебскай вобласці выявіў 41 даўгабуд

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці прыняў меры па скарачэнні аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва.У лістападзе мінулага года на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці мясцовым органам улады было прапанавана забяспечыць няўхільнае выкананне мерапрыемстваў, накіраваных на скарачэнне аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва.У цэлым па выніках 2023 года Віцебская вобласць скараціла іх на 168 аб'ектаў.

Але, як заўважае Дзяржкантроль Віцебшчыны, на тэрыторыі вобласці не прынятыя вычарпальныя меры па скарачэнні 41 аб'екта, уключанага ў рэгіянальныя мерапрыемствы на 2023 год, а перанесены тэрміны іх рэалізацыі на 2024 год.

У прыватнасці, у  Віцебску - па 11 даўгабудах, Сенненскім раёне - па 6, у Віцебскім, Докшыцкім і Полацкім - па 3, Пастаўскім - па 2, Бешанковіцкім, Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Мёрскім, Глыбоцкім, Гарадоцкім, Лепельскім, Аршанскім, Талачынскім, Чашніцкім, Шаркаўшчынскім і Шумілінскім раёнах - па 1.

Пры гэтым, на думку дзяржкантралёраў, асобныя аб'екты можна было выключыць з ліку даўгабудаў раней.

Напрыклад, у Полацкім раёне аб'ект «Будаўніцтва двух футбольных палёў паблізу пасёлка Міжрэчча» не будуецца больш за 10 гадоў (з 2012 года). На яго тэрыторыі праведзена толькі высечка кустоўя і планіроўка тэрыторыі. Неабходна больш за 9 мільёнаў рублёў на завяршэнне будаўніцтва, крыніцы фінансавання па якім адсутнічаюць. У сувязі з працяглым неправядзеннем на аб'екце доглядных работ ён зноў зарос пустазельнай і драўняна-хмызняковай расліннасцю.

У Віцебску больш за 15 гадоў лічыцца даўгабудам ГП «Гардармост» - «Звалка снегу ў раёне ГСК "Садружнасць" з пад'язной дарогай па Новааршанскай шашы" з мерапрыемствам "знос". Для рэалізацыі мерапрыемства трэба толькі прыняць рашэнне аб спісанні выдаткаў. Замест гэтага за 2023 год неабходна будзе заплаціць зямельны падатак каля 40 тысяч рублёў.

У сувязі з гэтым Камітэтам вобласці прапанавана адпаведным райгарвыканкамам прыняць меры па актывізацыі гэтай работы.

Як адзначае Дзяржкантроль па Віцебскай вобласці, кантрольныя мерапрыемствы па гэтым пытанні будуць працягнутыя.

Канстанцін Лось