Пятніца, 26 Красавік 2024

Улады Гарадоцкага раёна ўвялі абмежаванні ў сферы прадпрымальніцкай дзейнасці

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Згодна з рашэннем Гарадоцкага райвыканкама ўведзены пералік найбольш значных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Прававы акт набыў моц 30 сакавіка бягучага года. Прынятае рашэнне, на думку ўлад, дапаможа беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму і рамеснай дзейнасці.

З больш за 1600 відаў дзейнасці, мясцовыя чыноўнікі палічылі найбольш перспектыўнымі для людзей, якія шукаюць прымяніць сябе ў прадпрымальніцтве толькі 144 віды, г.зн. 9%.

Улады лічаць, што беспрацоўныя павінны шукаць працу ў сельскай вытворчасці і перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны (32 відаў дзейнасці), рознічнага гандлю (61 від), у аказанні будаўнічых паслуг (9 відаў) і займацца рамонтам бытавых машын і абсталявання (5 відаў).

Сумнеўна, што такое рашэнне дапаможа развіццю мясцовага прадпрымальніцтва, але як паказвае практыка любыя абмежаванні і рэгуляванне ўладамі сферы малога бізнесу ў значнай меры тармозіць узнікненню прыватных эканамічнага актывізму.

Рыта Жалудзёва