Гэтае абароннае мерапрыемства адбылося ў рамках графіка падрыхтоўкі правядзення камандна-штабных, тактыка-спецыяльных, комплексных вучэнняў і аб'ектавых трэніровак з сіламі Віцебскай тэрытарыяльнай падсістэмай дзяржсістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны.
У ходзе вучэнняў была праверана ўкамплектаванасць падраздзялення асабовым складам, забяспечанасць абсталяваннем, транспартам, сродкі індывідуальнай абароны.
Сярод членаў каманды ліквідатараў была праведзена комплексная тэарэтычная і практычная падрыхтоўка, апрабавана зладжанасць дзеянняў пры знаходжанні ў зоне віруснага ці бактэрыялагічнага заражэння гарадской і сельскай мясцовасці.
Таксама быў праведзены тэст на гатоўнасць ліквідатараў да работы ва ўмовах надзвычайных сітуацый па лакалізацыі і ліквідацыі ачагоў асабліва небяспечных інфекцый, дзеянні ў агменях радыяцыйнага і хімічнага паражэння.
Дзіна Саркісава