Серада, 15 Май 2024

Газета «Витебские вести» раскрытыкавала пераможцу «Еўрабачання» за яго небінарную ідэнтычнасць

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Журналістка Алена Сыс, аўтарка рубрыкі «Іншымі словамі», зневажальна выказалася і пра сам музычны конкурс, і пра асобных выканаўцаў, чый сцэнічны вобраз ёй не спадабаўся. «Дасталося» ад прадстаўніцы дзяржаўнага выдання і журы «Еўрабачання», і гледачам з замежных краін, і ўвогуле Еўропе як такой, бо «Проголосовала Европа в ночь ни за сына, ни за дочь». Артыкул з гэтай  назвай прасякнуты непрыкрытай ксенафобияй у дачыненни да ўсіх, хто не адпавядае кансерватыўным  падыходам як да музычнай культуры, так  і да полавай ідэнтычнасці.

«Ружовае ніхто» - так аўтарка называе пераможцу конкурса , прадстаўніка  Швейцарыі Nemo ( Nemo Mettler). Журналістка здзекліва падкрэслівае, што выканаўца адносіць сябе да ЛГБТ-супольнасці і не бянтэжыцца прызнаваць гэта адкрыта: «Это самое некто пело об опыте принятия собственной идентичности и небинарности».

Насамрэч, у лістападзе 2023 г. спявак-рэпер абвясціў сябе небінарным чалавекам і папрасіў выкарыстоўваць у адносінах да сябе займеннік «яны». Гэта інфармацыя размешчана і на старонцы   Nemo ў  Instagram.  У інтэрнэце можна даведацца пра захапленні  Nemo – гэта ігра на барабане, пяніна і скрыпцы, пра тое , што выканаўца быў пяць разоў уганараваны прэстыжнай музычнай прэміяй Swiss Music Awards , у тым ліку і за ўласныя  пра пошукі гендэрнай ідэнтычнасці і свайго месца ў свеце. Пра гэта ж і песня «Code», раскрытыкаваная журналісткай «Витебских вестей»: маўляў, у ёй  ўтрымліваюцца актыўныя заклікі  да таго, каб людзі самі вызначалі сваю гендэрную прыналежнасць».

«Я спадзяюся, што гэты конкурс будзе і далей жыць у адпаведнасці са сваімі прынцыпамі і працягваць выступаць за мір і годнасць кожнага чалавека», - такія словы прагучалі ад пераможцы «Еўрабачання».  Аднак Алена Сыс на іх увагі не звярнула. Затое сканцэнтравалася на асуджэнні нетрывіяльнага твора і выканаўцы, а заадно і  «еўрапейскіх краін, дзе даўно зламалі свае «коды». У прыклад яна прыводзіць тую ж Швейцарыю, дзе з 2022г. дазволены аднаполыя шлюбы.

А напрыканцы артыкула журналістка чакана супрацьпастаўляе Еўропе Беларусь, «код» якой «надзейна абаронены», бо ў апошняй рэдакцыі Канстытуцыі «замацавана азначэнне шлюбу як саюза мужчыны і жанчыны».

Пётр Александровіч