Чацвер, 06 Чэрвень 2024

У Віцебскай гарадской арганізацыі Чырвонага Крыжа змяніўся кіраўнік

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Алеся Косарава Алеся Косарава

За два гады ўзброенага канфлікту ва Украіне ў Віцебскую гарадскую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа звярнуліся па гуманітарную дапамогу 446 грамадзян Украіны, якая была аплачана за кошт узносаў грамадзян, прадпрыемстваў і мясцовымі ўладамі. Пра гэта распавяла СМІ яе новая кіраўніца, былая ідэалагіня «Аўтобуснага парка № 1 г. Віцебска, Алеся Косарава.

З сакавіка 2023 года па цяперашні арганізацыю ЧК змесціла ў  Віцебскі гарадскі крызісны цэнтр 20 украінскіх сем'яў, якім была аказана дапамога ў забеспячэнні прадуктамі, прадметамі гігіены, адзеннем, а таксама з афармленнем дакументаў і працаўладкаваннем.

Пасля адмовы ў супрацоўніцтве з еўрапейскімі калегамі, цяпер кіраўніцтва ВДА БКК звяртаецца да ўладаў для фінансавання сваёй дзейнасці.

Так, летась медыка-сацыяльная служба ЧК Віцебска аказала 8,5 тысячы медыцынскіх паслуг падапечным і 9,6 тысячы паслуг індывідуальнага догляду. Яны даваліся за кошт дзяржаўных субсідый, якія ў 2023-м склалі звыш 126 тысяч рублёў.

У 2024 годзе сума субсідый на рэалізацыю дзяржаўнай сацыяльнай замовы па даступнасці медыцынскай дапамогі падвысілась і склала 140 тыс. рублёў.

Кацярына Гарнастай