Серада, 26 Чэрвень 2024

Чытачам газеты «Витьбичи» расказалі, чаму Беларусі неабходны прэзідэнт

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

А паколькі прэзідэнцкую пасаду цягам апошніх 30 гадоў займае адзін і той самы чалавек, у чытачоў павінна стварыцца ўражанне, што менавіта ён – самы неабходны... У якасці эксперта па гэтым пытанні журналістка Наталля Драздова распытала кандыдата гістарычных навук, чальца таварыства палітолагаў Дзяніса Юрчака. Ён вядомы ў Віцебску скептычным стаўленнем да тых момантаў у гісторыі Беларусі, дзе лёсавызначальную ролю адыгрывала народнае меркаванне. Гутарка прысвечана 30-годдзю прэзідэнцкіх выбараў, у выніку якіх краінай нязменна кіруе Аляксандр Лукашэнка.

Дзяніс Юрчак акцэнтуе ўвагу чытачоў на тым, што да выбараў  у 1994 годзе Беларусь была парламенцкай рэспублікай. Але ўжо рыхтаваліся змены ў Канстытуцыі, і «рассматривалось два варианта: некоторые настаивали на том, чтобы сохранить и закрепить парламентскую форму правления, в то время как другие, включая и крупнейшую на то время политическую фракцию «Беларусь», все же настаивали на введении формы президентства и сильной президентской власти». Пасада прэзідэнта на той час ужо была ў Расіі, падкрэслівае аналітык, лічачы гэта важнай акалічнасцю.

Што да непасрэдна прэзідэнцкіх выбараў, то Дзяніс Юрчак падкрэслівае, што ў другім туры Аляксандр Лукашэнка выйграў у галасаванні ў прэм'ер -міністра  Вячаслава Кебіча, кандыдатуру якога падтрымала на траціну менш выбаршчыкаў, чым у першым туры. Эксперт тлумачаць гэта ростам папулярнасці Аляксандра Лукашэнкі паміж двума турамі. Але не згадвае, што за яго прагаласавалі толькі 56% тых, хто прыйшоў на выбарчыя ўчасткі.

Карэспандэнтка гарадской газеты прыгадвае, што 1990-я былі складаным часам - «крымінальным, галодным і талонным». Гэтую тэму ахвотна падхоплівае запрошаны эксперт: «Очень часто во времена нестабильности, в том числе и политической, у народа возникает желание иметь сильного лидера, который бы мог на себя взять ответственность, руководство страной, навести порядок. И спрос родил предложение. Тем более, главным принципом предвыборной программы Александра Лукашенко было установление стабильности». Аднак тыя, хто памятае перадвыбарчыя абяцанні тады яшчэ кандыдата ў прэзідэнты, могуць паспрачацца: перад выбарамі ў 1994 годзе Аляксандр Лукашэнка абяцаў «перамагчы карупцыю». Але гэтага не здарылася і да сёння.

Зрэшты, пра карупцыі Дзяніс Юрчак згадвае таксама. Калі кажа, што «уже тогда Александр Лукашенко заявлял, что любого человека, независимо от должности, но запятнанного в коррупционных преступлениях, ничто не защищает и не спасает». Сёння гэта гучаць не дужа пераканаўча, бо ў судах ніяк не радзей фігуруюць карупцыйныя справы з удзелам дзяржаўных чыноўнікаў сярэдняга і вышэйшага ўзроўню.

Асаблівасцю беларускага інтытута прэзідэнцтва навуковец лічыць «тесные интеграционные связи на постсоветском пространстве, и в первую очередь с нашим основным экономическим и политическим партнером — Российской Федерацией», але адначасова кажа і пра  «многовекторность во внешней политике Республики Беларусь, открытость, сотрудничество со многими странами».

Падсумоўваючы вынікі 30-гадовага знаходжання на чале краіны Адяксандра Лукашэнкі, эксперт як станоўчую з'яву называе «стабильную власть» і рух «без резких перепадов и скачков». Усё гэта, на думку Дзяніса Юрчака», ёсць «эвалюцыйным шляхам развіцця», тады як  «любая революция всегда имеет тяжелые социальные и экономические последствия».

Такім чынам, чытачоў падштурхоўваюць да вельмі канкрэтных высноваў пра тое, што нязменны прэзідэнт – гэта надзвычай добра і нават «эвалюцыйна», а «рэвалюцыі», маўляў, беларусам не патрэбныя.

Аляксей Клімук