Пятніца, 29 Май 2026

69-гадовую ўраджэнку Віцебшчыны асудзілі за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні - у секце, якая заклікала "присягнуть царю и Отечеству".

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

29 траўня ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, з’явілася імя Фраловай Галіны Васільеўны, 3 .11.1956 г.н., ураджэнкі вёскі Кайкі Гарадоцкага раёна. Паводле інфармацыі на сайце МУС, жанчыну судзілі ў Мінскім гарадскім судзе і прызналі вінаватай паводле ч.3 арт.130 КК РБ (распальванне варожасці або варажнечы) і ч.3 арт.361-1 КК РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). У ”экстрэмісцкім” пераліку пазначана, што Галіна Фралова ўжо адбывае пакаранне.

"Экстрэмісцкае фармаванне", прыналежнай да якога прызналі Галіну Фралову, - гэта секта «Русская православная церковь — Царская Империя». Вядома, што Галіну Фралову пакаралі зняволеннем на 5 гадоў і 3 месяцы, таксама пакараны рознымі тэрмінамі зняволення найбольш актыўныя яго ўдзельніцы - Ганна Струкава, Вольга Байкоўская і Вольга Вошчанка (іх імёны і прозвішчы таксама пазначаны ў абноўленым пераліку "экстрэмістаў" на сайце МУС.

Паводле афіцыйнага паведамлення на сайце Генеральнай пракуратуры, "обвиняемые с использованием подконтрольных формированию интернет-ресурсов, включая Telegram-канал «Две маслины» и личные страницы в социальных сетях, распространяли идею создания на территории Российской Федерации, Республики Беларусь и Украины независимого государства «Триединая Русь» с монархической формой правления. Побуждали к принятию присяги на верность службы Царю и Отечеству и их религиозной веры, уничтожению документов, отказу от образования, медицины, работы, пособий и пенсий. На зданиях религиозных организаций и других общественных местах размещали листовки для дискредитации Русской православной церкви Московского патриархата, разжигания вражды и розни в отношении евреев (иудеев), представителей других религий, в том числе канонического православия, а также иудаизма".

Ірына Зярнова