Чацвер, 27 Чэрвень 2024

На Віцебшчыне зафіксавана 9 выпадкаў пакідання грашовых сродкаў у дакументах на мяжы

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

У сувязі з гэтым віцебская мытня вырашыла нагадаць грамадзянам правілы ў пунктах пропуску праз мяжу. Паводле звестак Віцебскай мытні, з пачатку 2024 года ў рэспубліканскіх пунктах пропуску Віцебскай мытні службовымі асобамі мытні было выяўлена 9 выпадкаў пакідання грашовых сродкаў у дакументах, якія прад'яўлялі грамадзяне для праверкі службовай асобе мытні.

Улады нагадваюць, што законам Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2008 № 419-З "Аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь" вызначаны пералік правілаў захавання памежнага рэжыму, якім устаноўлена забарона пакіданне грошай у дакументах, што прад'яўляюцца для праверкі ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі.

Віцебская мытня звяртае ўвагу грамадзян на тое, што парушэнне рэжыму ў пункце пропуску прыводзіць да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 24.21 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. За гэтае парушэнне прадугледжаны штраф да 50 базавых велічыняў, а паўторна - да 100 базавых велічынь (з дэпартацыяй або без у абодвух выпадках).

Акрамя таго, віцебскія ўлады палічылі важным нагадаць, што гэтыя дзеянні таксама могуць пацягнуць прыцягненне да крымінальнай адказнасці па артыкуле 431 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

Віцебская мытня, звяртаючыся да грамадзян, заклікае іх выконваць правілы ў пункце пропуску праз мяжу.

Зміцер Баграцэвіч