«Свидетельствует ли тот факт о том, что горожане используют «прямую линию» облисполкома как более надежную альтернативу службе 115, ведь заявки выполняются гораздо быстрее»? Ці азначае гэта, «что коммунальные службы работают плохо, а чиновники на это закрывают глаза?», -- ставіць пытанні газета «Витебские вести». И сама сабе адказвае: «Однозначный ответ – нет! Это значит, что простые люди, как бы кому-то не хотелось обратного, ДОВЕРЯЮТ ВЛАСТИ».
Тое, што сістэма ЖКГ, мякка кажучы, недапрацоўвае, прызнае і сам Аляксандр Субоцін. Рэдактарка абласной газеты Наталля Камлёва цытуе ягоныя словы: «В топе проблемы ЖКХ. Независимо от региона нашей области, все равно основными вопросами остаются канализация, вода и отопление. Меньше стало обращений по межличностным конфликтам, дачным кооперативам. Но тем не менее, тревожно, что сфера ЖКХ сохраняет пальму первенства. Это четкий маркер, что отрасль одна из проблемных».
Старшыня аблвыканкама, паводле журналісткі, сходу вырашыў некалькі камунальных праблем: «Еще не вышли три часа, отведенные на разговор главы области с жителями региона, как старшыня гарвыканкама Алексей Героев обозначил, что как минимум, четыре вопроса, уже решены: прочищена забитая канализация в подвале дома по ул. К. Маркса, в другом доме там же наладили горячее водоснабжение, а в одной из многоэтажек на ул. Титова ликвидировали залитие подвала. По четвертому адресу, где жаловались на едва теплые батареи, проблему решили, даже несмотря на то, что никого из хозяев не оказалось дома».
Калі падобныя праблемы даводзіцца вырашаць з удзелам першых пасадовых асобаў гоража і вобласці, то з дзейнасцю ЖКГ і насамрэч усё вельмі кепска. Бо кіраўнікі такога ўзроўню павінны займацца больш сур'ёзнымі справамі, чымсьці ліквідаваць недапрацоўні на ўзроўні майстроў ЖЭУ.
Але... Але напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў Аляксандр Лукашэнка даў устаноўку на працу са скаргамі несельніцтва, і чыноўнікі ў рэгіёнах кінуліся выконваць даручэнне. Прычым у сваім памкненні публічна, праз дзяржСМІ, прадэманстраваць уласныя магчымасці ў гэтым сэнсе, яны самі ствараюць кур'езныя сітуацыі, выстаўляючы сябе на смех.
Да прыкладу, да старшыні аблвыканкама звярнулася пенсіянерка, жыхарка Наваполацка. Жанчына распавяла, што купіла ў банку 300 долараў, а калі спатрэбілася памяняць іх зноў на беларускія рублі, касір заўважыла на купюрах сляды цвілі і параіла звярнуцца ў іншы банк. Абышоўшы некалькі аддзяленняў, дзе ўсюды адмовілі, «спасылаючыся на нейкія правілы», 73-гадовая навапалачанка выршыла паскардзіцца старшыні аблвыканкама. Аляксандр Субоцін адказаў летаральна наступнае: «Не волнуйтесь, поможем! У вас в Новополоцке председатель горисполкома – хороший руководитель и человек, передам ему ваши контакты. Если не смогут на месте разобраться, то на уровне области точно ваш вопрос решим».
Выглядае, што старшыня аблвыканкама гатовы загадаць старшыні гарвыканкама «вырашыць пытанне», парушыўшы банкаўскія правілы. Шэраговы касір, па загадзе «зверху», можа прыняць папсаваныя купюры. Але пытанне, што будзе самому работніку абменнага пункта за парушэнне працоўных інструкцый?
І яшчэ адно пытанне: наколькі гэта нармальна, калі праблемы жыхароў вобласці будуць вырашацца насуперак дзейнаму заканадаўству? Асабліва калі да такіх парушэнняў будзе падштурхоўваць сам кіраўнік вобласці?
Іван Раманаў