Пятніца, 25 Красавік 2025

Жыхарам Талачына прапануюць “скінуцца” на добраўпарадкаванне тэрыторыі дзіцячага дома сямейнага тыпу

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Беларусі прынята падкрэсліваць, што пра дзяцей, якія засталіся без родных бацькоў, клапоціцца дзяржава. У тым ліку пра іх утрыманне ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу. Але ў Талачыне вырашылі іначай. Да слова, у раёне ўсяго адна такая ўстанова, дзе выхоўваецца пяцёра дзяцей. 

Пачалося ўсё з таго, што  “у приемных родителей-воспитателей появилась идея принять участие в конкурсе на лучшее благоустройство придомовых территорий детских домов семейного типа «Дворик детства: Забота. Благоустройство. Уют», проводимом главным управлением по образованию Витебского областного исполнительного комитета”, піша  раённая газета “Наша Талачыншчына”.  Найверагодней, гэта была не "ідэя", а распараджэнне зверху. У любым выпадку рэалізоўваць "ідэю прыемных бацькоў" мяркуюць за кошт грамадскасці: у райцэнтры абвясцілі збор сродкаў на тое, што павінна забяспечваць сацыяльна арыентаваная дзяржава.

Зборам сродкаў займаецца раённы аддзел адукацыі, і запатрабаванні абвешчаны вялікія: “для ўдзелу ў конкурсе нам необходимо приобрести разнообразные виды растений (многолетние цветочно-декоративные, лиственные, хвойные, древесно-кустарниковые), архитектурные элементы (садовая мебель, декоративные заборы, беседки, качели, скамейки, песочницы, бизиборды), элементы освещения (уличные фонари, светодиодные украшения, световые инсталляции), другие элементы благоустройства (игровое, спортивное оборудование)”.  

Атрымліваецца, на адзіны ў раёне падобны сацыяльны аб’ект бракуе дзяржаўных сродкаў, каб набыць ліхтары, пясочніцу ці расліны для прыдамавой тэрыторыі. Але ж у абласным конкурсе браць удзел трэба, і застаецца хіба прасіць дапамогі ў неабыякавых людзей. 

Раман Аракчэеў