”Здоровье всех без исключения прошедших Чернобыль пострадало, но многие из них не признаны ликвидаторами и не имеют льгот. В большинстве городов Беларуси и бывшего СССР установлены памятники и памятные знаки ликвидаторам аварии на ЧАЭС, а в Витебске их нет. Хотелось бы к 40-летию чернобыльской трагедии собрать как можно больше сведений о ликвидаторах последствий аварии с Витебщины и увековечить их память. Решением этих вопросов я сегодня активно и занимаюсь”, - сказаў падпалкоўнік запаса Вадзім Кузьмін.
У 1990-м годзе яго накіравалі на пасаду начальніка палітаддзела так званага Беларускага палка (в/ч 07288), які займаўся “пахаваннем” вёсак і заражанай радыяцыяй тэхнікі, барацьбой з пажарамі і ачытскай дарог ад радыёактыўнага пылу.
Пытанне пра неабходнасць захавання памяці пра тых, хто ахвяраваў сваім жыццём і здарўем падчас ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, у Віцебску ўздымаюць ўжо не першы раз. Яшчэ гадоў 20 таму яго ўпершыню агучыў віцебскі ліквідатар, падпалкоўнік Анатоль Гнеўка, які адышоў у лепшы свет селета ў лютым.Ен настойваў і на тым, каб памяць герояў-ліквідатараў была адлюстравана ў назве вуліцы ў абласным цэнтры.
Пазней гэтыя прапановы падхапілі гарадскія актывісты, стварыўшы некалькі петыцый-зваротаў да ўладаў. Але станоўчага адказу не дачакаліся.
Стаўленне да ўшанавання памяці ліквідатараў, якія сышлі ад нас, у тым ліку праз праблемы са страчаным здароўем, у Віцебску дзіўнае. 20 гадоў таму тут запачаткавалі прыгожую акцыю “Вянок памяці”: былыя ліквідатары пускалі па Дзвіне вянок з жалобнай стужкай, на якой было напісана : “Заўчасна памерлым чарнобыльцам – ад нас, жывых. Вечная памяць!”. Але ўлады і праваслаўная царква яе забаранілі . Удзельнікаў, якія не хацелі мірыцца з такое несправядлівасцю, некалькі разоў затрымлівалі і вінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.
Аляксандр Папоў
Субота, 26 Красавік 2025
Ці будзе ў Віцебску памятны знак, прысвечаны загінулым “ліквідаратам”?
Гэтае пытанне на 39-я ўгодкі аварыі на Чарнобыльскай АЭС зноў прагучала ў абласным цэнтры. Яго чарговы раз узняў удзельнік ліквідацыі наступстваў тэхнагеннай катастрофы, віцебскі актывіст Вадзім Кузьмін. Інтэрв’ю з ягонымі ўспамінамі выйшла ў газеце “Витебские вести”, прычым віцяблянін выказаўся і пра тое, што памяць пра мужнасць ліквідатар у Беларусі захоўваюць не дужа ахвотна.
Апублікавана ў
Дзяржава