Мерапрыемства было арганізавана “для выхаванцаў старэйшых груп”, як паведамляе газета “Віцьбічы”. Гэта значыць, для 5-6-гадовых дзяцей. Абсалютна нармальным такі падыход падаўся нават пракуратуры, бо ў правядзенні квэсцу «Тяжело в учении, легко в бою» бралі ўдзел старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства об непоўнагадовых і моладзі Сяргей Кір’янаў і старшы памочнік пракурора Віцебскага раёна Наталля Барысенка.
Таксама ў правядзенні мерапрыемства ўзялі ўдзел вучні класа педагагічнай накіраванасці мясцовай школы. Гэта значыць, падлеткаў, якіх рыхтуюць да паступлення на педагагічныя спецыяльнасці, ужо навучаюць таму, што вайсковая падрыхтоўка павінна пачынацца яшчэ ў дзіцячым садку.
“Вайсковы кампенент” даволі часта сустракаецца ў выхаваўчых планах дзіцячых садкоў на Віцебшчыне. Асабліва часта – у мерапрыемствах да 9 мая або 23 лютага, калі дашкольнікаў апранаюць у вайсковую форму і праводзіць з імі гутаркі пра “гераізм” і “патрыятызм” .
Дзяніс Іваноўскі
Панядзелак, 23 Люты 2026
У віцебскім дзіцячым садку правялі “выхаваўчае мерапрыемства” пад назвай «Тяжело в учении, легко в бою»
Мілітарызацыя ў беларускіх дзіцячых установах набірае абароты: пасля стварэння вайскова-патрытычных клубаў для падлеткаў дзяржаўная ідэалагічная ініцыятыва ўсё часцей накіравана на дзяцей малога ўзросту. У дзіцячым садку аграгарадка Акцябрская арганізавалі “тэматычны квэст”, дзе выкаванцаў знаёмілі з відамі ўзбраенняў і родамі войск, вучалі аказанню першай медычнай дапамогі і тлумачылі, як працуе палявая кухня.
Апублікавана ў
Дзяржава