Як паведамляе сайт шаркаўшчынскай раённай газеты “Кліч Радзімы”, з 9 сакавіка супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Шаркаўшчынскага райвыканкама пачалі праводзіць маніторынгі выхаду на лінію тэхнікі і наяўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі паводле спісаў.
У рабочую групу, якая кантралюе стан і гатоўнасць да работ сельгастэхнікі, уваходзіць супрацоўнік падраздзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, аховы правапарадку і прафілактыкі і ДАІ. Таксама прыцягваюцца спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама.
Супрацоўнік БЭЗ выяўляе і спыняе злачынствы эканамічнай накіраванасці, звязаныя з падрыхтоўкай і правядзеннем веснавых палявых работ, у тым ліку з крадзяжамі гаруча-змазачных матэрыялаў, пасяўнога фонду, запчастак. Таксама звярае наяўнасць тэхнікі ў адпаведнасці з дадзенымі бухгалтарскага ўліку, устанаўлівае прычыны яе працяглага рамонту і разукамплектавання.
Супрацоўнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі зважае на арганізацыю вартаўнічай аховы, неабходнага асвятлення, стан замыкалых прылад.
Дзяржаўтаінспекцыя вывучае парадак правядзення перадрэйсавага кантролю за станам вадзіцеляў (ці знаходзяцца яны ў стане ап'янення), а таксама допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху.
Мікола Арэшкаў
Фота: braslav.vitebsk-region.gov.by