Серада, 20 Май 2026

Моладзь ідзе ў БРСМ “для галачкі”, прадзяржаўныя партыйцы не ўмеюць карыстацца сацсеткамі, прафсаюзы канстатуюць кадравыя праблемы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Такія высновы мусіў зрабіць намеснік старшыні Віцебскага аблвыанкама Аляксей Гуйда, выступаючы на выяздным пасяджэнні абласнога Каардынацыйнага савета палітычных партый і грамадскіх арганізацый, які прайшоў у Лёзна.

Зрэшты, пачыналася ўсё  бравурна.Под мудрым руководством Президента Александра Лукашенко мы справились с попытками расколоть общество и захватить умы молодежи”, – заявіў Алексей Гуйда. Татальную зачыстку палітычнага поля ад апазіцыйных партый, рухаў і дэмакратычных арганізацый ён прадставіў як “санітарную” працэдуру, а не падаўленне права чалавека на ўласныя палітычныя погляды: “Процесс «очистки» политического поля позволил уйти тем, кто работал лишь на бумаге, оставив место тем, кто готов созидать на благо Отечества”.

Аднак давялося канстатаваць, што “созидать на благо Отечества” гатовы не ўсе. “Сегодня среди студентов, состоящих в БРСМ, активистов всего 2–3 %. Многие числятся «для галочки», реальной работы не проводится”, заявіў намеснік старшыні аблвыканкама. Што да старэйшага пакалення, то яно атрымала заўвагу за “адставанне ў сацсетках” і адсутнасць аператыўнага рэагавання на вострыя пытанні.

Адным з такіх пытанняў з’яўляецца дэфіцыт патрэбных кадраў на Віцебшчыне. “Мы погружены в эту работу, но есть проблемы. Часто звучит вопрос уровня дохода, но, как показывает практика, не только цифры в расчетном листке влияют на отток кадров. Проблему нужно рассматривать комплексно: условия жизни, психологический климат и перспективы роста”, – сумна адсправаздачылася прадстаўніца прафсаюзаў.

Марыя Мустафова