Паводле рашэньня аблсавету “Аб абласным бюджэце на 2019 год” ад 20 сьнежня 2018 года, улады мяркуюць спагнаць сёлета з грамадзян у абласны бюджэт 953 тыс. 904 рублі штрафаў.

Да 1 лютага будуць сфармаваныя сьпісы працаздольных грамадзян, што ня ўдзельнічаюць у фінансаваньні дзяржаўных расходаў, якія ў адпаведнасьці з дэкрэтам №3 будуць плаціць за жыльлёва-камунальныя паслугі па поўным тарыфе.

Віцебскі актывіст Андрусь Кешанюк здолеў часткова аспрэчыць судовае пакараньне, накладзенае на яго за сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР: Вярхоўны суд пастанавіў вярнуць яму бел-чырвона-белы сьцяг, забраны міліцыянтамі. Але ў Першамайскім райаддзеле ўнутраных спраў Віцебску ягоную маёмасьць зьнішчылі і нават не прапануюць яе кампэнсаваць.

У канфэрэнцыі «Беларуская дзяржаўнасьць. Гісторыя і сучаснасьць», што прайшла ў Віцебску 5 студзеня, узялі ўдзел экспэрты з розных куткоў краіны – гісторыкі, краязнаўцы, палітолягі, журналісты. Зь некаторымі гасьцямі ў кулюарах мерапрыемства пагутарыў карэспандэнт ВВ.

Віцебскі аблвыканкам унёс зьмены ў сацыяльныя стандарты абслугоўваньня насельніцтва Віцебскай вобласьці. Зьмяненьні тычацца нарматываў забясьпечанасьці грамадзян дактарамі агульнай практыкі, брыгадамі хуткай мэдычнай дапамогі і паслугамі шырокапалоснага інтэрнэту.