У Воршы да канца году ўведзенае ваеннае становішча?
Празь некаторы час пасьля таго як Лукашэнка абвясьціў, што Ворша будзе на «ваенным становішчы», у горадзе зьявіліся людзі ў камуфляжы. Мясцовы сайт orsha.eu са спасылкай на «надзейныя крыніцы» паведамляе, што АМАП будзе патруляваць гарадзкія вуліцы прынамсі да канца 2018 году.
Экс-мэр Воршы, у дом да якога ўрываліся сілавікі, знайшоў новую працу
Былы старшыня Аршанскага райвыканкаму Леанід Пянькоўскі вярнуўся ў Бешанковіцкі раён. Ён цяпер кіруе сельгаспрадпрыемствам – ЗАТ «АСБ – Агра Наватар». Пра гэта інфармуе сайт адміністрацыі Бешанковіцкага раёну.
Актывісткі БХД пагутарылі са службоўцам аблвыканкаму пра мэдыцыну
Трое актывістак аргкамітэту партыі БХД сустрэліся 5 верасьня з начальнікам упраўленьня аховы здароўя Віцебскага аблвыканкаму Юрыем Дзеркачом. Дзеля загадзя заплянаванай сустрэчы з чыноўнікам Тацяна Севярынец і Ірына Захарава вырашылі не ісьці на судовы працэс, фігурантамі якога яны зьяўляліся. Апроч іх, удзел у сустрэчы ўзяла актывістка Алена Шабуня.
Парэшткі рэпрэсаваных пахавалі на цывільных могілках у Мазалаве
З паведамленьня ад 28 жніўня на сайце газэты Віцебскага раёну «Жыццё Прыдзвіння» грамадзкасьць даведалася, што парэшткі 302-х грамадзянаў, знойдзеныя ва ўрочышчы Хайсы, пахаваныя на цывільных могілках «Хмарскія» ў Мазалаве. Нікога з сяброў ініцыятывы «Хайсы», датычных да абнародаваньня факту наяўнасьці незарэгістраваных пахаваньняў у лесе, якія дзясяткі гадоў да таго рабавалі чорныя капальнікі, са зразумелых прычынаў не запрасілі.
У Віцебску пабудуюць футбольны манэж за 5,5 млн. рублёў – грамадзкае абмеркаваньне
Ад 3-га да 27-га верасьня ў Віцебску пройдзе грамадзкае абмеркаваньне архітэктурна-пляніровачнай канцэпцыі эскізу будаўніцтва футбольнага манэжу дзіцяча-юнацкай школы ФК “Віцебск”. Манэж мяркуюць пабудаваць на праспэкце Люднікава ў раёне ЦСК “Віцебск”. Прыблізны кошт будаўніцтва – 5 млн. 547 тыс. рублёў.