Ваенны камісар Віцебскай вобласьці Ігар Мартынаў падзяліўся з журналістамі інфармацыяй наконт плянаў падразьдзяленьня, якое ён ўзначальвае, на маючы адбыцца восеньскі прызыў. Не абмінуў ён і ўказ кіраўніка дзяржавы «Аб альтэрнатыўнай службе».

У адносінах да трох службовых асобаў, якія працавалі на адным з гарадоцкіх прадпрыемстваў, заведзеная крымінальная справа. Упраўленьне Сьледчага камітэту абвінавачвае іх у злоўжываньні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі пры набыцьці жытла.

У сярэдзіне траўня, у 15-19 чыслах, з азнаямленчай паездкай Беларусь наведала польская дэлегацыя з Падляскага ваяводзтва на чале з польскім амбасадарам у нашай краіне Конрадам Паўлікам. Візыт на Мёршчыну палякі нанесьлі 18 мая.

За мінулы год у Чашніцкім раёне выявілі 9 злачынстваў карупцыйнага характару. Для параўнаньня, у пазамінулым годзе такіх злачынных дзеяньняў было зьдзейсьнена 8.

Полацкі раённы выканаўчы камітэт і Самакіраваньне Лудзенскага краю (Латвія) падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве і садружнасьці. Гістарычны дакумэнт быў падпісаны 30 красавіка ў Сафійскім саборы ў рамках візыту ў гэты рэгіён Віцебшчыны латыскай дэлегацыі ў складзе старшыні думы Лудзенскага краю Аліны Гендэле, а таксама дзяцей з гораду Люцын.