23 жніўня прадстаўнікі Рэспубліканскага дасьледча-асьветніцкага грамадзкага аб'яднаньня «Гавары праўду» сустрэліся са старшынём Віцебскага гарвыканкаму Віктарам Нікалайкіым, а потым у той самы дзень правялі ўстаноўчы сход Віцебскага абласнога аддзяленьня арганізацыі.

Полацкі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да начальніцы аддзяленьня паштовай сувязі, якая зьдзейсьніла ашуканскія дзеяньні, а таксама шэраг карупцыйных злачынстваў. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўленьня Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Сьвятлана Сахарава.

Аляксандар Лукашэнка параўнаў даходнасьць ад ільнаводзтва з рэнтабэльнасьцю ад здабычы і продажу нафты і даручыў кіраваць ў ільняной галіне «сталінскімі мэтадамі». Кіраўнік Беларусі наведаў 19 жніўня Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Вусьце» Нацыянальнай акадэміі навук у Аршанскім раёне.

Як паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласьці, усяго распачата 13 крымінальных справаў – такі вынік праверкі Аршанскага раённага спажывецкага таварыства, якая ладзілася Аршанскім міжрайкамітэтам КДК супольна зь фінансавай міліцыяй.

Пра тое, што кіраўніком Аршанскага райвыканкаму прызначаны Аляксандар Пазьняк, паведамляе афіцыйны сайт Аляксандра Лукашэнкі. Лёс ягонага папярэдніка Леаніда Пянькоўскага не ўдакладняецца. Пянькоўскі адпрацаваў на пасадзе менш за тры месяцы.